ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Энэргаэфектыўнасць

Удзельны расход цеплавой энергіі на ацяпленне «Мульцiкамфортнага дому ISOVER» 15 кВт•г/м²•год, гэта значыць, для таго, каб апаліць ваш дом, вам спатрэбіцца 1,5 м³ газу або 1,5 літра вадкага паліва на 1 м² вашай ацяплянай плошчы.

Прыклад: за ацяпленне катэджа ў стандарце «Мульцiкамфортны дом ISOVER», плошчай 200 м² вам прыйдзецца заплаціць усяго толькі за 300 м³ газу за ацяпляльны сезон. У той час як у традыцыйным катэджы аналагічнай плошчы вам спатрэбіцца 1000-3000 м³ на ацяпленне!

Зараз у Беларусі ў сярэднім будуюцца дамы з удзельным выдаткам цеплавой энергіі на ацяпленне ў 100-110 кВт•ч/м²•год, у «хрушчоўках» ён дасягае 250 кВт•ч/м²•год і больш.

Змяненнем № 1 у ТКП 45-2.04-43-2006 «Будаўнічая цеплатэхніка» унесены пункт 5.15, які абвяшчае:

«Пры праектаванні вонкавых агароджваючых канструкцыяў зноў будуючыхся жылых і грамадскіх будынкаў павінен быць забяспечаны гадавы удзельная расход цеплавой энергіі на ацяпленне і вентыляцыю:

  • 110 кВт•г/м²•год для малапавярховых будынкаў і катэджаў пры натуральнай вентыляцыі
  • 90 кВт•г/м²•год для малапавярховых будынкаў і катэджаў з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў
  • 60 кВт•г/м²•год для шматпавярховых будынкаў і будынкаў сярэдняй паверхавасці пры натуральнай вентыляцыі
  • 40 КВт•г/м²•год для шматпавярховых будынкаў і будынкаў сярэдняй паверхавасці пры прыточна-выцяжной вентыляцыі з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў».

15 кВт•г/м²•год – паказчык, якi дасягнуты ў «Мульцiкамфортным доме ISOVER» пры прыточна-выцяжной вентыляцыі з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў.

Згодна Дырэктыве парламента Еўрапейскага Саюза ад 19 мая 2010 года - «DIRECTIVE 2010/31/EU OF THE EUROPEAN PARLIAMENT AND OF THE COUNCIL», да 31 снежня 2020 года, усе новыя будынкі ў Еўрапейскім Саюзе павінны быць нулявога або амаль нулявога энергаспажывання…

Рабiце высновы!