ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

 

08.05.2012

Завяршыўся нацыянальны этап міжнароднага Студэнцкага конкурсу «Мультыкамфортны дом ISOVER 2012. Адраджэнне і развіццё прамысловага раёну».

27 красавіка ў Мінску завяршыўся нацыянальны этап міжнароднага Студэнцкага конкурсу «Мультыкамфортны дом ISOVER 2012. Адраджэнне і развіццё прамысловага раёну».

07.05.2012

З 11 па 12 красавіка 2012 году ў Мінску прайшла міжнародная практычная канферэнцыя «Мультыкамфортны дом. Будаўнічыя тэхналогіі ХХI стагоддзя».

Канферэнцыя праводзілася з ініцыятывы кампаніі «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус» пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса «Архітэктура і Будаўніцтва» (www.ais.by).


    • Калькулятар
    • Відэа-інструкцыі па ўцяпленню дома

Міжнародны канцэрн «Saint-Gobain» з штаб-кватэрай у Парыжы (Францыя) – сусветны лідэр шкляной прамысловасці і буйнейшы ў свеце вытворца мінералаватнай ізаляцыі. Канцэрн вырабляе будаўнічае шкло, аўтамабільнае шкло, бутэлечную тару для харчовай і парфумернай вытворчасці. «Saint-Gobain» ажыццяўляе сваю дзейнасць у 47 краінах свету, уваходзіць у першую сотню вядучых прамысловых карпарацый. У склад канцэрна ўваходзяць больш за 1400 кампаній, агульная колькасць супрацоўнікаў перавышае 200 тысяч чалавек. Падраздзяленне ізаляцыйных матэрыялаў канцэрна «Saint-Gobain» з’яўляецца буйнейшым у свеце вытворцай мінералаватнай ізаляцыі. Падраздзяленне налічвае 36 заводаў у Еўропе, ЗША, Бразіліі, Аргенціне і Кітаі.